"Ефрасіння Полацкая - пакравіцельніца Беларусі"

20.12.2023
20 снежня ў 1 - 4 класах прайшоў адзіны дзень інфармавання "Ефрасіння Полацкая - пакравіцельніца Беларусі".

 На мерапрыемстве вучні пазнаёміліся з жыццёвым шляхам Святой, усвядомілі яе ролю ў навучанні і выхаванні людзей, яе міратворчую ролю. У іх выхоўвалася павага да гісторыі сваёй Радзімы, сваіх продкаў, культура зносін. Тэма вельмі зацікавіла вучняў. Яны з захапленнем глядзелі відэафільм, адказвалі на праблемныя пытанні, выконвалі інтарактыўныя тэставыя заданні. У рытме дабрыні прайшла і хвіліна паэзіі, прысвечаная светламу вобразу Ефрасінні Полацкай. А вынікам мерапрыемства стала выкананне задання "Сад добрых спраў". Вучні зразумелі, што толькі выконваючы добрыя справы для іншых, можна запаліць агеньчык дабрыні ў сваім сэрцы.