"Давайце тварыць дабро! "

22.12.2023
22 снежня адбылася сустрэча вучняў пачатковых класаў Пятрэвіцкай сярэдняй школы з айцом Ільёй, настаяцелем Храма Ксеніі Пецярбургскай.

 Мерапрыемства прайшло пад дэвізам: "Давайце тварыць дабро! ". Айцец Ілья пазнаёміў з сакрэтамі дабрыні, паказаў ролю добрых учынкаў у фарміраванні чалавечых якасцей. Прыкладам святасці і дабрыні для вучняў стала Ефрасіння Полацкая. Стварыўшы Дрэва дабрыні, яны далі абяцанне быць добрымі, чулымі, дысцыплінаванымі і жыць па запаветах Бога. Напрыканцы сустрэчы айцец Ілья ўручыў граматы ўдзельнікам праваслаўных конкурсаў і алімпіяд. Імі сталі Грынько Яна, Шастак Дар'я, Духоўнік Дар' я і Новікава Кацярына.