«У гасцях у Васілісы Прымудрай, ці хто скраў Снягурку»

27.12.2023
Новы год - самае любімае, добрае, казачнае свята. Але ніхто так шчыра не чакае Навагодняга цуду, чароўных пераўтварэнняў і прыгод, як нашы дзеці.

У нашай школе прайшоў Навагодні ранішнік «У гасцях у Васілісы Прымудрай, ці хто скраў Снягурку».
Дзеці прыйшлі на ранішнік прыгожыя, вясёлыя ў прадчуванні свята. Педагогі, якія ўдзельнічалі ў навагоднім прадстаўленні, праявілі сябе добрымі артыстамі, паказаўшы ўсё сваё творчае майстэрства, артыстызм, запал і арганізатарскія здольнасці.
З самага пачатку прадстаўлення казачныя героі захапілі дзяцей у чароўны свет казкі. Дзеці змаглі акунуцца ў святочную атмасферу прыгод і з задавальненнем вадзілі карагоды, танчылі, чыталі вершы Дзеду Марозу і Снягурцы. Падчас навагодняга прадстаўлення панавала атмасфера свята, чараўніцтва, адчуваўся пазітыўны эмацыйны настрой дзяцей.