“Нашы дзеці”

28.12.2023
У рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” вучні Пятрэвіцкай сярэдняй школы наведалі Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, дзе прынялі актыўны ўдзел у галоўным раённым дабрачынным ранішніку.

З першых крокаў дзеці апынуліся ў незвычайнай атмасферы. У фае іх чакалі казачныя героі, інтэрактыўныя гульні, аква-грым. Нават, можна было напісаць пісьмо Дзеду Марозу. А колькі радасці, яркіх эмоцый яны атрымалі ад неверагоднага прадстаўлення “Навагодняя казка”!
Вясёлыя карагоды з Драконам, Дзедам Марозам і Снягуркай, заморскімі прынцэсамі, конкурсы, песні, гульні падарылі дзецям цудоўны навагодні настрой