Карысная экскурсія

28.12.2023
28 снежня вучні 8-11 класаў Пятрэвіцкай сярэдняй школы пабывалі на экскурсіі ў Навагрудскім РВК. Гэтай экскурсіі вучні чакалі з нецярпеннем: што ім пакажуць? пра што раскажуць?

 І вось мы ў будынку РВК.Вучняў сустрэла Жышко Н.М. з добразычлівай усмешкай. Нягледзячы на сваю занятасць, сёння яна - наш гід па калідорах улады.Наталля Міхайлаўна пазнаёміла з гісторыяй навагрудка і Навагрудскага раёна; расказала, як жылося навагрудчанам у гады польскай акупацыі, як аднаўляўсягорад пасля Вялікай Айчыннай вайны; пра вучэбныя ўстановы, першыя прадпрыемствы ( хлебазавод, малаказавод, швейная фабрыка), умовы, у якіх прыходзілася працаваць людзям. Падняўшыся на другі паверх, вучні пазнаёміліся з Дошкай гонару, знакамітымі землякамі зямлі навагрудскай, гарадамі- пабрацімамі Навагрудка.
Вучні пагутарылі з работнікамі РВК, якія непасрэдна трымаюць сувязь з грамадзянамі, фіксуюць іх звароты да прадстаўнікоў улады.А далей чакала цікавая сустрэча з начальнікам упраўлення адукацыі - Л.В. Мароз. Паміж навучэнцамі і Людмілай Васільеўнай адбыўся дыялог. З якога дзеці даведаліся пра шлях Людмілы Васільеўны да яе высокай пасады, пра планы і мары начальніка УА. А яшчэ Людміла васільеўна прапанавала пасядзець у яе крэсле. Ахвотнік знайшоўся - Юля. Нават было заключана "пагадненне на высокім узроўні", што праз 16 гадоў Юля зойме гэта месца. А хто ведае?.. Дзеці пад уражаннем пакідалі будынак РВК. А далей шлях ляжаў у СШ№4, дзе дзяцей чакалі экскурсаводы Музею часу, у якім сабрана мноства гадзіннікаў розных пакаленняў. І, канешне, вучні наведалі выставу генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вучні запрасілі навучэнцаў СШ№4 наведаць наш школьны музей.Уражаныя, задуменныя, вярталіся вучні на сваю малую радзіму. Кожны думаў аб сваім...