"Беражыце дзяцей"

09.01.2024
У рамках інфармацыйна-тлумачальнай работы інспектарам ДПС МА ДАІ Навагрудскага РАУС Самайловічам А.А. праведзены інструктаж з вучнямі 1-11 класаў

Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму з'яўляецца адной з самых актуальных для грамадства.
Дзяржаўтаінспекцыяй Рэспублікі Беларусь устаноўлена, што асноўнымі памылкамі непаўналетніх пешаходаў, якія сталі прычынамі ДТП : пераход праз праезжую частку па-за пешаходнага пераходу, нечаканы выхад з-за транспартнага сродку ці іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляд вадзіцелю, а таксама знаходжанне на праежжай частцы без суправаджэння дарослых. З мэтаю папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам непаўналетніх з 5 па 14 студзеня дзяржаўтаінспекцыя праводзіцца Рэспубліканская прафілактычная акцыя "Беражыце дзяцей".