Традыцыйная лінейка

08.01.2024
У першы дзень трэцяй чвэрці ў нашай установе адукацыі традыцыйна прайшла лінейка з вынасам  Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь  і выкананнем Дзяржаўнага гімна.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Засадзінская А.І сказала, што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2024 год аб’яўлены Годам якасці і пажадала вучням старання ў вучобе, актыўнага, выніковага і якаснага ўдзелу ў конкурсах і мерапрыемствах. Урачыстая лінейка дала добры  старт трэцяй чвэрці, настроіла вучняў на сур’ёзныя адносіны да вучобы.