Хрыстаславы-2024

11.01.2024
Хрыстаславы-2024 Пярэвіцкай сярэдняй школы павіншавалі з Ражджаством Хрыстовым жыхароў свайго аграгарадка.

Хрыстаславы-2024 Пярэвіцкай сярэдняй школы павіншавалі з Ражджаством Хрыстовым жыхароў свайго аграгарадка. Яны наведалі ФАП, паштовае аддзяленне сувязі, сельскі выканаўчы камітэт, праўленне ААТ "Лідахлебапрадукт", магазіны. Не пакінулі без увагі пажылых людзей і інвалідаў. Іх вяла Зорка, якая з'яўляецца знакам светлай надзеі для чалавецтва. Навучэнцы ў песнях і вершах праслаўлялі нарадзіўшагася Іісуса Хрыста і неслі радасць яго нараджэння ў сэрцы аднавяскоўцаў.