"Ала- сястра Хатыні"

12.01.2024
З мэтай паглыблення ведаў аб гістарычным мінулым беларускага народа, 12 студзеня для вучняў 1-4 класаў прайшоў адзіны ўрок "Ала- сястра Хатыні", прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў вёсцы Ала.

Дзеці даведаліся, што гісторыю падобную да Хатыні маюць многія беларускія вёскі. Нямецкія карнікі спалілі больш за 900 населеных пунктаў. У Навагрудскім раёне поўнасцю ці часткова знішчаны 38 вёсак.
Вучні здзейснілі завочнае падарожжа па мемарыяльным комплексе " Ала", выканалі заданні " Словы- асацыяцыі", "Званы Алы", паслухалі песню і верш, прысвечаныя жудаснай трагедыі.
Прыйшлі да высновы: мы павінны памятаць пра смерць мірных жыхароў і воінаў, каб такія трагедыі больш не паўтараліся.