Адзіны ўрок.

12.01.2024
12 студзеня у 5,6,7, 8 - 11 класах ДУА "Пятрэвіцкая сярэдняя школа" прайшоў адзіны ўрок , прысвечаны 80-годдзю трагедыі вёскі Ала Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

Трагічная мелодыя на пачатку ўрока дапамагла вучням адчуць атмасферу ваеннага часу. Пасля прагляду відэяроліка "Вёска Ала. Канвеер смерці" у вачах вучняў стаяў жах ад таго, як раптоўна можа спыніцца жыццё. Вучні, адкрыўшы карту спаленых вёсак Беларусі, змаглі падлічыць, колькі на тэрыторыі Навагрудскага раёна вынайдзена новых фактаў пра каральныя аперацыі фашыстаў. Відэяролік "Я памятаю" яшчэ раз нагадаў пра неабходнасць захавання гістарычнай памяці беларускага народа. Урок памяці закончыўся Мінутай маўчання ў памяць усіх загінуўшых у вёсцы Ала.