Карысная сустрэча.

23.01.2024
23 студзеня адбылася сустрэча вучняў 10, 11 класаў з намеснікам начальніка ЛПП нумар 5 па ідэалагічнай рабоце Сафарэвічам А.С.

Вучні былі азнаёмлены з наборам кандыдатаў для паступлення ў 2024 годзе на крымінальна-выканаўчы факультэт установы адукацыі "Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь" па спецыяльнасці "Прававедзенне" і на ваенныя факультэты ўстаноў адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы", Ваенна-медыцынскі ўніверсітэту Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі ".
Юнакі былі азнаёмлены з магчымасцю працаўладкавання ва ўстанову "Лячэбна-працоўны прафілакторый нумар 5"