Цікавае падарожжа!!!

31.01.2024
31 студзеня вучні 5 -10 класаў Пятрэвіцкай сярэдняй школы здзейснілі экскурсію ў г. Нясвіж.

31 студзеня вучні 5 -10 класаў Пятрэвіцкай сярэдняй школы здзейснілі экскурсію ў г. Нясвіж, дзе наведалі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", жамчужынай якога з’яўляецца замак Радзівілаў. Вучняў уразіла прыгажосць палаца, багатае ўбранства пакояў, каміны з гербамі Радзівілаў, антыкварная мэбля, бальныя залы, старадаўнія рэчы...Пабывалі ў жаночай і мужчынскай палове замка, прайшлі па падземных пераходах, трапілі ў касцёл, убачылі аружэйны пакой і яшчэ шмат чаго цікавага. Пачулі многа цікавых гісторый пра жыццё Радзівілаў. Асабліва вучняў уразіла легенда пра "чорную панну Нясвіжа", якая кожную ноч ходзіць па замку. Гэта Барбара Радзівіл - адзіная жанчына з роду з Радзівілаў, якая стала каралевай, за што і паплацілася сваім жыццём.Убачылі ўнікальныя прыстасаванні для тэатра, які стварыла Уршуля Радзівіл.
Наступным аб’ектам экскурсіі стаў гісторыка-краязнаўчы музей. Там вучні даведаліся, чаму Нясвіж атрымаў такую назву, пазнаёміліся с гісторыяй краю, убачылі, як раней жылі людзі, якімі рэчамі карысталіся, як адзяваліся, адчулі атмасферу даўніх часоў.
Заключным аб’ектам экскурсіі быў забаўляльны цэнтр "Бумеранг", у якім дзеці з задавальненнем гулялі ў боўлінг. Колькі эмоцый і радасці было на тварах тых, хто выбіваў усе кеглі! А колькі надзеі і адрэналіну было ў вачах тых, хто выходзіў на дарожку для наступнага кідка шара. Дамоў дзеці ехалі крыху стомленыя, але задаволеныя, дзяліліся ўражаннямі і планавалі наступную паездку.