"Вечар школьных сяброў"

03.02.2024
3 лютага Пятрэвіцкая школа сардэчна расчыніла дзверы сваім выпускнікам. Усё з нецярпеннем чакалі гэтага дня, каб пабачыцца з сваім аднакласнікамі і настаўнікамі, якіх, магчыма, не бачылі некалькі год.

Нам ніколі не забыць школьныя гады. Гэты час назаўжды застаецца ў памяці ў чалавека як самае светлае, забіяцкае і вясёлае. Бо ў той засталося наша дзяцінства і юнацтва.
Вечар сустрэчы з выпускнікамі - не толькі час для ўспамінаў. Гэта час добрага настрою, жывых зносін і адпачынку сярод сяброў. Усяго ў Пятрэвіцкай школе за час яе дзейнасці адбылося 50 выпускаў, у дарослае жыццё выйшлі 1734 вучні.
На ІІ паверсе, дзе заўжды праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, сабраліся настаўнікі, ветэраны педагагічнай працы, выпускнікі, госці. Вечар пачаўся з пераклічка выпускаў ( сур’ёзнай, а затым -гумарыстычнай). Радасных і дзіўных момантаў было нямала. З прывітальным словам звярнулася намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Засадзінская А.І., былы дырэктар Стома Я.Ц.
Вучні і працаўнікі Пятрэвіцкага СДК падрыхтавалі канцэрт. Вядучыя імкнуліся дапамагчы пагрузіцца выпускнікам у атмасферу школы і ўспомніць тыя часы, калі яны былі вучнямі і самі стаялі на школьнай сцэне. Выпускнікі разам спявалі з мясцовымі артыстамі, удзельнічалі ў конкурсах.
Усмешкі, смех і слёзы -вось чым быў напоўнены вечар.
Былыя выпускнікі з хваляваннем і задавальненнем прайшліся па школьных калідорах, пасядзелі за партамі ў школьных кабінетах. Галоўнае, не было абыякавых, бо школа кожнаму дала пуцёўку ў дарослае жыццё.
Мора эмоцый, усмешак, шчасця і шмат успамінаў прынесла сустрэча.