"Маленькія героі вялікай вайны"

08.02.2024
8 лютага ў 2 класе прайшоў урок мужнасці прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста.

8 лютага ў 2 класе прайшоў урок мужнасці прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста "Маленькія героі вялікай вайны". Вучні пазнаёміліся з юнымі героямі Вялікай Айчыннай вайны, даведаліся пра іх подзвігі. Гонар за сваіх равеснікаў, любоў да Радзімы і свайго народа, пачуццё патрыятызму панавала сярод другакласнікаў. Дзеці чыталі вершы пра юных герояў, выказвалі свае адносіны да мінулай трагедыі, параўноўвалі сваё сучаснае жыццё з жыццём тых хлопчыкаў і дзяўчынак. Напрыканцы ўрока мужнасці падабралі словы сугучныя са словам вайна і са словам мір. Затым ушанавалі памяць герояў-антыфашыстаў хвілінай маўчання. Вучні зразумелі, што задача кожнага цаніць і берагчы мір на зямлі.