"Дзяцінства, апаленае вайной"

09.02.2024
Сёння у 7 класе прайшла класная гадзіна на тэму "Дзяцінства, апаленае вайной".

 На пачатку вучням давялося паспрабаваць сябе ў ролі шыфравальшчыка, дзе яны павінны былі, па спецыяльнай схеме, разгадаць імя піянера-героя. Пасля на дошцы, выбраўшы фота, рыхтавалі невялікі расказ пра жыццё і подзвіг юных удзельнікаў вайны. Зразумела, што зараз цяжка адчуць, тое, што давялося перажыць юнакам і дзяўчатам ваенных гадоў, але вучні ўпэўніліся, што трэба берагчы мір, які дастаўся нам такімі ахвярамі.