“Бяспечны інтэрнэт – дзецям”

12.02.2024
Імклівае распаўсюджанне інтэрнэт-тэхналогій ў паўсядзённым жыцці стала адметнай рысай нашага часу. Інтэрнэт, не толькі змяшчае мноства карыснай інфармацыі, але і тоіць масу пагроз, якія могуць паўплываць на псіхалагічнае здароўе дзяцей і матэрыяльны стан сям’і.

Не варта спадзявацца толькі на антывірусы, неабходна і самому выконваць правілы. Пра гэта ішла размова у 3 класе пад час правядзення інфармацыйнага кактэйлю “Бяспечны інтэрнэт – дзецям”.
Вучні паглядзелі відыяролік, абмеркавалі ўсе плюсы і мінусы сусветнай сеткі, усвядомілі, якую сур’ёзную пагрозу можа несці інтэрнэт, засяродзілі ўвагу на правілах бяспечных паводзін у сацыяльных сетках, вылучылі асноўныя з іх:
1.Выдаляць невядомыя лісты і файлы ад невядомых адрасатаў.
2.Нікому не паказваць свае паролі.
3.Не выкладаць сканы дакументаў і дадзеныя банкаўскіх карт.
4.Не карыстацца падазронымі спасылкамі.
5.Не чытаючы, кідаць у спам прапановы лёгкага заробку.