"Дабрыня - яна ад веку ўпрыгожванне чалавека"

14.02.2024
У рамках Тыдня эмацыйнага камфорту 14 лютага ў 4 класе прайшло мерапрыемства пад назвай "Дабрыня - яна ад веку ўпрыгожванне чалавека".

Добразычлівасць настаўніка, гумар, педагагічная інтуіцыя садзейнічаюць захаванню псіхічнага здароўя кожнага вучня. Рабятам быў прапанаваны тэст, які паказаў, што школьнікі высока ацэньваюць псіхалагічны клімат у класе, ім падабаюцца людзі, з якімі яны вучацца. Таксама дзеці склалі Гірлянду добрых спраў, з захапленнем адказвалі на пытанні Каляровай віктарыны, а на прыканцы сваім цудоўным настроем і падарункам у выглядзе паветранага шара падзяляліся з работнікамі нашай школы.