Выстава малюнкаў "Чырвоны цюльпан"

15.02.2024
Штогод 15 лютага адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У гэты дзень мы аддаём даніну глыбокай павагі ўсім нашым землякам, якія сумленна і мужна выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак, успамінаем аб тых, хто не вярнуўся з бою.
Сёння ў Пятрэвіцкай школе была арганізавана выстава малюнкаў "Чырвоны цюльпан". Самымі актыўнымі сталі вучні 5 класа, а самым актыўным -Фралоў Дзяніс.