“Афганістан- наша памяць і боль”

15.02.2024
У рамках месячніка патрыятычнага выхавання у нашай школе праходяць мерапрыемствы.

У рамках месячніка патрыятычнага выхавання ў 3 класе прайшла гадзіна зносін “Беларусь у маім сэрцы”, на якую быў запрошаны іерэй Ілья Герасімук. Дзеці спявалі песні, чыталі вершы, гулялі ў гульні, адказвалі на пытанні віктарыны, складалі сінквейн. Пад час зносін Айцец Ілья растлумачыў такія важныя паняцці, як “патрыёт”, і “патрыятызм”, адзначыў, што менавіта праз любоў да Радзімы пралягае шлях да Бога.

 

У рамках месячніка патрыятычнага выхавання ў 2 класе прайшла гадзіна зносін "Я люблю цябе - Беларусь" з удзелам прадстаўніка праваслаўнай Царквы айца Ільі. З дапамогай айца Ільі вучні ўсвядомілі сэнс слова патрыятызм і патрыёт, выказалі сваю любоў да Радзімы. Яны з задавальненнем слухалі біблейскія гісторыі. Асабліва іх уразіла гісторыя пра блуднага сына. Дзеці зразумелі, што яны ў любую хвіліну могуць вярнуцца дадому, што Радзіма і сям'я заўсёды прымуць іх і падтрымаюць. Не засталіся без увагі і героі Вялікай Айчыннай вайны. Вучні выказалі ім словы падзякі за мірнае, шчаслівае жыццё. Напрыканцы мерапрыемства айцец Ілья растлумачыў сэнс слова "любоў" і параіў, што трэба рабіць кожнаму, каб жыць у міры і згодзе.

 

У рамках месячніка патрыятычнага выхавання ў 6 класе прайшоў урок памяці “Афганістан- наша памяць і боль”, прысвечаны 35-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Гэты дзень- дзень памяці ўсім, хто мае дачыненне да гераічнай і трагічнай афганскай вайны. Шмат гора, бяды і пакут прынеслі нашаму народу гэтыя дзевяць гадоў жорсткіх бітваў у чужой краіне. Але і там, у далёкім Афганістане, савецкія воіны праявілі лепшыя чалавечыя якасці: мужнасць, стойкасць і высакароднасць. Вучні пачулі пра ўвод і вывад савецкіх войскаў з Афганістана, пра землякоў, якія з гонарам і годнасцю выканалі свой інтэрнацыяналь- ны доўг. Класная гадзіна садзейнічала выхаванню ў дзяцей мужнасці, стойкасці і сапраўднага сяброўства, жадання зберагчы мір для будучых пакаленняў.