"Я-патрыёт сваёй Радзімы "

16.02.2024
"Я-патрыёт сваёй Радзімы ", пад такой назвай прайшла класная гадзіна ў 5 класе ў рамках тыдня патрыятычнага выхавання, пад час якой вучні даведаліся, што значыць быць патрыётам і служыць сваёй Айчыне.

 Яны зразумелі, што патрыятызм заключаецца не толькі ў гатоўнасці абараняць Радзіму ад ворагаў, але і ў тым, каб вывучаць яе гісторыю, мову, культуру, прыроду, старацца рабіць усё, каб наша краіна была прыгожай, чыстай, багатай, любіць людзей, якія жывуць побач і дапамагаць ім. Відэаролік "Мая Беларусь" выклікаў пачуццё гонару за нашу Радзіму, за прыгожую беларускую прыроду, выдатныя помнікі архітэктуры і славутых людзей. Адказваючы на пытанні віктарыны, разгадваючы рэбусы, вучні паказалі свае веды пра Беларусь.
У канцы занятку вучні атрымалі памяткі з парадамі, як стаць сапраўдным патрыётам.