“Проста пра галоўнае”

16.02.2024
У 1 класе прайшла класная гадзіна “Проста пра галоўнае” у выглядзе падарожжа па Беларусі.

 Дзецям прадставілася магчымасць пераканацца ў прыгажосці і непаўторнасці беларускага краю. Радзіма дзіцяці-гэта і прырода, якая яго акружае, сям'я, дом, школа, гэта памятныя мясціны роднай старонкі, яе гістарычныя і культурныя цэнтры, прадпрыемствы, і, вядома, гэта людзі, гонар і слава краіны. Вывучэнне роднага краю неабходна, бо ўжо ў раннім узросце закладваюцца асноўныя якасці асобы. "Свету не пазнаеш, не ведаючы краю свайго!» Дзеці падарожнічалі па сваёй краіне і выдатна паказалі свае веды і ўяўленні аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, аб жывёлах , раслінах Беларусі. Запал энергіі, сяброўскія ўсмешкі і добры настрой прысутнічалі ў першакласнікаў на працягу класнай гадзіны. Юныя падарожнікі адчулі гонар за тое, што яны маленькія беларусы.