"Размаўляй са мной па-беларуску"

21.02.2024
21 лютага ў краіне адзначаецца Дзень роднай мовы. У Пятрэвіцкай сярэдняй школе ў гэты ж дзень адкрыўся Тыдзень беларускай мовы.

 Раніцай вучняў, настаўнікаў, супрацоўнікаў школы сустракалі на ўваходзе з эмблемамі "Размаўляй са мной па-беларуску", запрашаючы прыняць удзел у акцыі, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.На перапынках увесь час гучалі беларускія песні, чулася беларуская мова. У гэты ж дзень вучні, настаўнікі прынялі актыўны ўдзел у напісанні абласнога дыктанта "Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў", прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзеці ўпэўніліся,што беларуская мова мілагучная, звонкая, прыгожая, і вывучаць яе трэба для таго, "каб не страціць святое штосьці..."