“Па старонках беларускіх твораў”

22.02.2024
22 лютага да Тыдня роднай мовы была наладжана выстава- конкурс малюнкаў “ Па старонках беларускіх твораў.”

 Юныя мастакі яшчэ раз узгадалі любімыя творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, а таксама беларускія народныя казкі. Малюнкі атрымаліся цудоўнымі. Пераможцаў вылучыць было цяжка, усе ўдзельнікі заслугоўваюць высокіх адзнак за сваю працу і талент.
А пры стварэнні калажа “Размаўляй па- беларуску” рабяты яшчэ раз упэўніліся ў мілагучнасці і непаўторнасці сваёй роднай мовы.