Святочны канцэрт!

23.02.2024

У Пятрэвіцкай школе прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны.
Вучні радаваліся сябе і прысутных цікавымі вакальнымі нумарамі.
Тут жа ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося ўручэнне 2-м вучаніцам, Талкачовай Аляксандры і Скоблі Сняжане, значкоў і пасведчанняў "Гатовы да працы і абароны" за паспяховае выкананне нарматываў.
Але, вернемся да канцэрта.... Парадавалі сваім выкананнем песні "Смуглянка" юнакі 9 класа, саліст Шыляеў Фелікс. Здавалася, што ўсе, хто сядзеў у зале, апынуліся ў 40-х гадах 20 стагоддзя, усімі фібрамі цела адчулі атмасферу сустрэчы малдаванкі-смуглянкі з салдатам дзеючай арміі.
Дзяўчынкі 5 класа паспрабавалі даказаць , як было бы кепска, калі б на свеце не было мужчын з песняй "Кабы не было мужчин".
Вучні 3 класа адчулі сябе сапраўднымі абаронцамі Айчыны, выконваючы песню "Солдат молоденький ".
Хлопчыкі 2 класа ўпэўнена заявілі, што будуць служыць ва ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь, выконваючы песню "Буду в армии служить".
Была надзелена ўвага і татам. Вучаніца 4 класа "Мядзведзева Дар’я" выканала песню "Тата".
Сваім выкананнем, ігрой на цымбалах, вучаніца 8 класа Гірыновіч Лізавета даказала, што чароўны свет музыкі падымае настрой усім, нават салдатам у цяжкія хвіліны.
Вучні 11 класа, як бывалыя служывыя, паспрабавалі даказаць, што дом - той прытулак, дзе цябе чакаюць, дзе ты адпачываеш сэрцам і душой, выканаўшы песню "Пора домой".
Асаблівая падзяка за выкананне нумара хлапчукамі 5 класа і за падрыхтоўку класным кіраўніком Духоўнік І.Я. песні "Раз, два, левай" . Нумар падараваў чысцінёй выканання, саліст Шастак Аляксей, харэаграфія, касцюміраванасцю. Ды і сама песня - песня сапраўдных патрыётаў, якія лічаць ганаровай справай служыць роднай Беларусі.
Не абышлося без хвілінкі гумару, якую падарылі вучні 10 класа пры выкананні песні "Младший лейтенант". Бедны малодшы лейтэнант.... чаго ён толькі не нацярпеўся?.
А вучням 4 класа Серыкаву Паўлу і Скоблі Мікіце падпявала уся зала, калі яны выконвалі адну з самым папулярных песняў "Ідзе салдат па горадзе".
Вось такім насычаным, пазітыўным і творчым быў наш канцэрт 23 лютага.
З павагай да чытальнікаў вучні 7 класа