Экскурсія ў ваенную часць

22.02.2024
22 лютага навучэнцы Пярэвіцкай школы наведалі вайсковую часць 75158 у г.Навагрудак у рамках дня адчыненых дзвярэй.

 Дзецям паказалі ўзоры ваеннай і спецтэхнікі, сучаснае ўзбраенне і абмундзіраванне. На пляцы вайскоўцы наглядна прадэманстравалі наступствы выбухаў піратэхнічных вырабаў. Ну і вядома ж абед па раскладзе - смачная вайсковая каша і салодкі чай у гэтую халодную пару года сагрэлі рабят.