Экскурсія ў Мір

29.02.2024
28 лютага вучні Пятрэвіцкай сярэдняй школы пабывалі на экскурсіі ў г.п.Мір, дзе наведалі Мірскі замак у рамках праграмы патрыятычнага выхавання і Мірскі дзяржаўны каледж з мэтай профарыентацыі вучняў.

 Мірскі замак - самы знакаміты замак Беларусі, вельмі прыгожы і велічны помнік архітэктуры, нездарма ён ўнесены ў спіс Сусветнага наследдзя ЮНЕСКА. Спалучэнне архітэктурных стыляў готыкі, барока і рэнесанса робіць Мірскі замак адным з найбольш захапляльных замкаў у Еўропе. Пад час экскурсіі вучні даведаліся шмат цікавых гісторый пра замак і яго жыхароў, убачылі старажытныя рэчы, адзенне, антыкварную мэблю і посуд, рыцарскія даспехі і паляўнічыя трафеі, падымаліся па крутых каменных лесвіцах у башні і спускаліся ў падзямелле, наведалі праваслаўную царкву Троіцы і ўсыпальніцу князей Святаполк-Мірскіх. Не мінулі вучні і сувенірную лаўку, дзе набылі памятныя рэчы. Наступным аб'ектам экскурсіі быў Мірскі дзяржаўны каледж, дзе вучні наведалі выставачную залу, у якой сабраныя самыя прыгожыя і ўнікальныя работы майстроў, мастакоў,ганчароў, рэжчыкаў па дрэву. Пабывалі ў майстэрнях, дзе сваімі вачамі ўбачылі, як ствараюцца цудоўныя рэчы і нават паспрабавалі сябе ў якасці майстроў. Некаторыя вучні настолькі зацікавіліся працэсам, што вырашылі пасля заканчэння 9 класа прадоўжыць вучобу ў Мірскім каледжы. Навогул экскурсія была цікавай і пазнавальнай, вучні пашырылі свой кругагляд і адчулі гонар за сваю Радзіму.