"Запусці сэрца"

06.04.2024
Па  ўсёй краіне праходзіць праект "Запусці сэрца".

 І сёння дзесяцікласнікі нашай школы прынялі ўдзел у дадзеным праекце. Як аказаць першую дапамогу пры ц станах, якія пагражаюць жыццю і здароўю чалавека, як зрабіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю, па-народнаму «штучнае дыханне», расказвалі школьнікам медыкі. Такія "урокі па аказанні дапамогі" ўключылі  не толькі тэарэтычную, але і практычную частку. Так, адпрацоўку навыкаў нашы вучні паспрабавалі на сучасных манекенах.