Веснавыя хлопаты!

08.04.2024

І зямля, і людзі прачынаюцца ад зімовай спячкі. Зямля хоча скінуць з сябе дрымоту, здранцвенне, каб прапусціць на сваю паверхню зялёную травічку і лісце. Людзям хочацца пабачыць зямлю ва ўсёй красе. Таму ва ўсіх населеных пунктах нашай краіны праводзіцца вялікая колькасць акцый, суботнікаў, аперацый па добраўпарадкаванню тэрыторыі.
Вось і сёння, 8 красавіка, вучні Пятрэвіцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у аперацыі "Чысты аграгарадок", дзе прыводзілі ў парадак галоўныя месцы зобру смецця, якія панадувалі заходнія, ды і ўсходныя вятры таксама. Сваю моц ветры прымянялі і да будынкаў, абшэрпваючы фасады некаторых з іх.
Нам трэба, каб наш аграгарадок стаў прыгожым!
Нам патрэбен наш аграгарадок утульным!
Няхай і ён прачынаецца на радасць усім ад зімовай спячкі чыстым і ўсміхаючымся людзям і сонейку!