"Правільнае харчаванне - залог здароўя"

09.04.2024

У рамках Тыдня здаровага харчавання 9 красавіка ў 2 класе адбылася гутарка-разважанне "Правільнае харчаванне - залог здароўя". Дзень адкрытых дзвярэй даў магчымасць першакласнікам стаць удзельнікамі гэтага мерапрыемства. Часта мы, дарослыя, гаворым сваім дзецям, што гэта ... нельга есці таму, што шкодна. Гэта нельга, тое нельга... Дзеці стаміліся ад пастаянных забарон і вырашылі самі разабрацца: ці можа здаровае харчаванне быць простым і смачным. А разбіраліся яны ў займальнай гульнёвай форме. Дзеці зразумелі, што для здаровага жыцця чалавеку патрэбны бялкі, вугляводы, тлушчы, а яшчэ і вітаміны. Вучні даведаліся ў якіх прадуктах харчавання яны ўтрымліваюцца, склалі рэжым харчавання і падабралі карысныя прадукты для сняданку, абеду, падвячорка, вячэры, а тым самым зразумелі, што здаровае харчаванне можа быць простым, карысным і смачным. А гэта - залог здароўя.