“Адбіццё святла”
10.04.2024Гэта быў урок вывучэння і першаснага замацавання новых ведаў, асноўнай мэтай якога стала засваенне законаў адбіцця і прынцыпу абарачальнасці светлавых праменяў.
У вучняў фарміравалася ўменне тлумачыць асаблівасці адбіцця святла ў канкрэтных выпадках; паняцце адбіцця святла, раскрываць сутнасць закону адбіцця; фарміравалася ўменне аналізаваць, вылучаць галоўнае, абагульняць, тлумачыць паняцці, даказваць свой пункт гледжання на падставе эксперыменту; развівалася ўменне працаваць у парах; фарміраўся светапогляд аб цэласнасці навакольнага свету.
На ўроку выкарыстоўыаоася разнастайнае абсталяванне: плоскае люстра, алоўкі, транспарцір, лазарныя фанарыкі, аптычны дыск, фатаздымкі, тэлефоны, прэзентацыя да ўрока.
Фізіка – гэта той прадмет, дзе новыя адкрыцці чакаюць вучняў практычна на кожным уроку. Не сакрэт, што працэс творчага засваення праграмнага матэрыялу, навучанне як адкрыццё, так і прадугледжвае некалькі іншы падыход да арганізацыі вучэбнай дзейнасці, якая павінна будавацца як даследаванне. Задача педагога – уключыць вучняў у працэс індывідуальнай творчай пазнавальнай дзейнасці, дапамагчы ім здзейсніць адкрыццё, падарыць радасць стварэння новых, самастойна атрыманых ведаў.
Вырашэнню гэтай задачы на ўроках фізікі спрыяе выкарыстанне элементаў тэхналогіі педагагічных майстэрняў. Дзякуючы гэтай тэхналогіі забяспечваецца мэтазгоднае спалучэнне тэхналагічнасці дзеянняў настаўніка і свабоды творчасці вучняў.
Таму пры вывучэнні раздзела «Светлавыя з’явы» ў 8 класе цікава і пазнавальна настаўнік змог адкрыць для сваіх вучняў такую загадкавую з’яву прыроды як святло.
Вучні на ўроку выканалі тэст па дамашняму заданню пры дапамозе інтэрактыўнага плаката, пабылі эксперыментатарамі, разматвалі воблака слоў , каб запісаць закон адбіццця святла, пазнаёміліся з прыборамі, будова якіх заснавана на законах адбіцця святла : калейдаскоп, перыскоп, абскура, фотаапарат.
Цяпер нашы вучні будуць умець адрозніваць люстраное і дыфузнае адбіццё, змогуць адрозніваць матавую і глянцавую бумагу для вырабу фатаграфій. А таксама яны акунуліся ў свет адкрыцця закона напярэдадні 12 красавіка -Дня касманаўтыкі: успомнілі пра першага касманаўта Юрыя Гагарына і першую жанчыну – касманаўта з Беларусі - Марыну Васілеўскую. Іх даследаванне ў космасе цесна звязана з тэмай урока.
Вучні высветлілі, што самай вялікай крыніцай адбітага святла з’яўляецца Месяц. А тое што мы яго бачым на небе падпарадкоўваецца закону адбіцця.