"Карысна - не значыць не смачна"

10.04.2024
У рамках правядзення Тыдня здаровага харчавання 10 красавіка прайшоў майстар - клас "Карысна - не значыць не смачна" з навучэнцамі 7 класа.

 На майстар-класе прысутнічалі дырэктар Пятрэвіцкай школы Шастак Людміла Уладзіміраўна, настаўнік Запольская Таццяна Міхайлаўна, повар дзіцячага харчавання Чырвоная Алена Уладзіміраўна.
Дырэктар школы пазнаёміла вучняў з правіламі здаровага харчавання. Дыялог пачаўся з аналізу анкет па харчаванні, якія былі праведзены напярэдадні. Людміла Уладзіміраўна вяла размову аб здаровым харчаванні, прыводзіла прыклады цікавых страў, якія можна выкарыстоўваць у сваім штодзённым меню. Расказала чым можна замяніць прысутнасць цукра ў сваім рацыёне - гэта ягады і садавіна ў розных відах. Было прапанавана вывучыць састаў некаторых любімых прадуктаў харчавання: вафлі, пячэнне, бісквітны рулет. Людміла Уладзіміраўна дэтальна растлумачыла колькі шкодных рэчываў для нашага арганізма утрымліваюць гэтыя прадукты і з'яўляюцца небяспечнымі для нас. Усе з цікавасцю задавалі пытанні Людміле Уладзіміраўне і атрымлівалі дасканальныя адказы на іх.
Перад слухачамі выступілі повар дзіцячага харчавання Чырвоная Алена Уладзіміраўна і настаўнік-дэфектолаг Запольская Таццяна Міхайлаўна. Яны прапанавалі рэцэпты хуткага, смачнага і карыснага сняданку : міні - піца "Сонечная паляна" і смузі "Вясенні настрой". Вучні з цікавасцю сачылі за працэсам прыгатавання гэтых страў і з задавальненнем іх прадэгустыравалі. Аказваецца, што можна смачна есці,  і ў той жа час, карысна для свайго арганізму.
Як вынік нашага мерапрыемства было састаўленне" Правілаў здаровага харчавання".