"Піраміда здаровага харчавання"

11.04.2024
У рамках тыдня здаровага харчавання ў 10 класе тэмай інфармацыйнай гадзіны стала "Піраміда здаровага харчавання".

 Навучэнцы падрыхтавалі падрабязную інфармацыю пра здаровае харчаванне, правільнае размеркаванне порцый у адпаведнасці з патрэбамі чалавека і назвалі карысныя вітаміны і мінералы, неабходныя нашаму арганізму. Таксама дзеці змаглі праверыць свае веды, прайшоўшы невялікі тэст па гэтай тэме.
Гэтае мерапрыемства дапамагло вучням у фарміраванні ўяўленняў аб значнасці правільнага харчавання, як састаўной частцы культуры здароўя.