"Дом без гвалту "

11.04.2024
З 8 па 17 красавіка праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя "Дом без гвалту ".

Сёння ў рамках акцыі перад бацькамі вучняў Пятрэвіцкай школы выступіў прадстаўнік Навагрудскага РАУС., аперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Гуцько А.Ю.
У ходзе сустрэчы размова ішла аб мерах, якія прымаюцца да сямейных агрэсараў. Было адзначана, што нягледзячы на адказ ахвяры ад напісання заявы, пракурор у праве пачаць адміністрацыйны працэс, узгадніць вынясенне абароннага прадпісання, ці нават ўзбудзіць справу з мэтаю прыцягнення агрэсара да крымінальнай адказнасці. Акрамя таго, спецыяліст данёс да слухачоў інфармацыю аб функцыянальных абавязках кожнага з суб'ектаў прафілактыкі ў сферы дамашняга гвалту.