Абласная акцыя "Проста жыць"

15.04.2024
У школе прайшлі мерапрыемствы ў рамках абласной акцыі "Проста жыць"

У рамках абласной акцыі "Проста жыць" прайшло прафілактычнае мерапрыемства сярод навучэнцаў 10 класа.
Дзеці, праз прагляд відэароліка і абмеркавання тэмы, пазнаёміліся з такім чалавекам як Нік Вуйчыч. Гэта чалавек, біяграфія якога насычана прыкладамі самай сапраўднай праявы сілы духу. Ён з'яўляецца вядомым у свеце аратарам, чалавекам, здольным перадаць свае думкі тысячам людзей. Ён зараджае людзей сваёй станоўчай энергіяй і пазітывам. Гэта чалавек, які кожную секунду свайго жыцця выяўляе сілу волі, цешыцца кожнаму імгненню свайго жыцця.
Скончылася мерапрыемства рэфлексіяй на тэму каштоўнасці і важнасці жыцця. Таксама навучэнцы, шляхам напісання пажаданняў адно аднаму, зарадзіліся пазітыўнымі эмоцыямі і добрым настроем.

                                                    

15 красавіка ў 2 класе ў рамках абласной акцыі "Проста жыць" прайшоў адкрыты дыялог "Жыццё - галоўны скарб чалавека". Вучні выказалі свае меркаванні аб захаванні жыцця і ўмацаванні здароўя. Яны зразумелі, што як бы цяжка не прыйшлося ў жыцці, трэба памятаць - побач заўсёды знойдуцца людзі, якія могуць табе дапамагчы, варта толькі працягнуць рукі. Нельга замыкацца ў сабе, у сваёй праблеме. Тое, што сёння падаецца безнадзейнасцю, заўтра падасца дробнай праблемай. Жыццё - самае дарагое, што ёсць на зямлі.

                                                         

У рамках абласной акцыі “ Проста жыць” у 6 класе прайшла гадзіна разваг “Які цудоўны гэты свет». Вучні пагаварылі аб тым, што жыццё з’яўляецца каштоўным і дарагім для чалавека. Усе жыццёвыя цяжкасці можна пераадолець. Любую памылку можна выправіць.Не трэба тодькі замыкацца ў сабе. Жыццё- гэта каштоўны дар.