“ Шчаслівы той, хто шчаслівы дома”

16.04.2024
Безумоўна, у чалавека павінен быць дом, і не проста дах над галавой, а месца, дзе яго любяць і чакаюць, разумеюць, прымаюць такім, які ён ёсць, месца, дзе чалавеку цёпла і ўтульна. Толькі сям'я здольна зберагчы кожнага з нас ад нягод.

 Толькі маральныя асновы, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, толькі клопат блізкіх робіць нас багацей, чысцей, дабрэй. І як сведчыць народная мудрасць “Сям'я – гэта тая крыніца, з якой мы чэрпаем сілы ўсё сваё жыццё".
У рамках акцыі "Дом без гвалту" у 1 класе прайшла гадзіна зносін “ Шчаслівы той, хто шчаслівы дома”. Загадкі, вершы і песні пра сям'ю пачалі нашу сустрэчу. Першакласнікі актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы пра тое, што такое «дружба», «каханне», «сям'я». Кожнае дзіця расказала пра сваю сям'ю, пра сямейныя захапленні і пра тое, як праходзіць выхадны дзень у іх сям'і. Мы разам успомнілі рускую народную казку “Рэпка " і прыйшлі да высновы, што ў дружнай сям'і можна дасягнуць вялікага выніку і поспеху. У канцы нашай гадзіны мы паспрабавалі скласці слоўны малюнак. І вось, што ў нас атрымалася. Сям'я - гэта: мама і тата; тыя, каго мы любім; з каго бяром прыклад; пра каго клапоцімся; каму жадаем дабра і шчасця. Сям'я - гэта месца дзе мы: адпачываем; дзе нас чакаюць; дзе нам дапамогуць; дзе нам утульна і цёпла.