На працягу тыдня у бібліятэцы Пятрэвіцкай школы прахойшоў цыкл мерапрыемстваў да Дня народнага адзінства.

21.09.2022

http://www.zorika.by/?p=65129

Да Дня народнага адзінства

Из нашей почты Новости  

На працягу тыдня у бібліятэцы Пятрэвіцкай школы прахойшоў цыкл мерапрыемстваў да Дня народнага адзінства.

Навучэнцы старэшых класаў мелі магчымасць прыняць удзел у інтэлектуальна-пазнавальнай гульнявой праграме «Слаўся, Беларусь, мая Айчына».

Для навучэнцаў 5–7-х класаў прайшоў гісторыка-патрыятычны час «Гісторыка-культурная спадчына». Вучні пазнаёміліся з літаратурай аб нашай цудоўнай роднай Беларусі, якая расказвае пра дасягненні і пра людзей, што яе насяляюць, пра культурную спадчыну і сучаснае развіццё розных сфер жыцця рэспублікі.

Навучэнцы 1–4-х класаў пабылі на віртуальная экскурсіі «Твае гарады, Беларусь» – пра найважнейшыя гістарычныя і культурныя аб’екты Беларусі ад першабытнаабшчыннага ладу да нашага часу: помнікі археалогіі, архітэктуры, горадабудаўніцтва, гісторыі і культуры.

З дашкольнікамі адбылася гутарка-выстава «Мая Беларусь», якая пазнаёміла з прыгожай і добраўпарадкаванай краінай, з яе чыстымі ўтульнымі гарадамі, багатай прыродай. Выданні дапамогуць навучыцца дзецям шанаваць і берагчы нашу радзіму.

Фотавыстаўка «Мая Радзіма ў аб’ектыве» дала поўнае ўяўленне аб прыгажосці і непаўторнасці роднай краіны. Яркія фатаграфіі і карціны дапамаглі ўбачыць Рэспубліку Беларусь ва ўсёй красе.

Наталля Анатольеўна ЮШКЕВІЧ,

бібліятэкар.

Навагрудскі раён,

Пятрэвіцкая школа.