Мне давялося даведацца пра Вялікую Айчынную вайну не толькі з падручнікаў і кінафільмаў. З дзяцінства чула сямейныя гісторыі і зразумела, што хачу захаваць памяць аб сваіх родных. Мне заўсёды вельмі цікава даведацца нешта новае пра вайну, а таксама і пра гісторыю сваёй сям’і, пра побыт, вольны час, працу свайго прадзядулі ў тыя цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады. Лічу сваім абавязкам захаваць гэтую памяць, светлую і чыстую, і перадаць яе будучым пакаленням маёй сям’і!

18.11.2022
http://www.zorika.by/?p=67009 на сайте детской газеты "Зорька"

http://www.zorika.by/?p=67009

Успаміны пра прадзеда

Год исторической памяти Из нашей почты Новости



Мне давялося даведацца пра Вялікую Айчынную вайну не толькі з падручнікаў і кінафільмаў. З дзяцінства чула сямейныя гісторыі і зразумела, што хачу захаваць памяць аб сваіх родных. Мне заўсёды вельмі цікава даведацца нешта новае пра вайну, а таксама і пра гісторыю сваёй сям’і, пра побыт, вольны час, працу свайго прадзядулі ў тыя цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады. Лічу сваім абавязкам захаваць гэтую памяць, светлую і чыстую, і перадаць яе будучым пакаленням маёй сям’і!

У нашай сям’і агонь вайны прайшоў мой прадзед Іван Паўлавіч Грынь. Ад яго нам засталася спадчына – карычневы скураны партфель, самы каштоўны прадмет маёмасці маёй бабулі Ніны Іванаўны Паўленка.

Для Івана Паўлавіча Грыня вайна пачалася так, як і для многіх жыхароў заходніх раёнаў… Цішыню летняга ранку парушыў гул варожых самалётаў, якія ляцелі на ўсход. Камсамольцаў вёскі Навіны тэрмінова сабралі ў сельскі Савет. Далі першае баявое заданне – неадкладна ўручыць павесткі аб прызыве ў дзеючую армію ваеннаабавязаным.

…Такое радаснае было жыццё, такі прастор для моладзі – а тут пажары, разбурэнні, забойствы… Сцяўшы зубы, юнак крочыў на ўсход. Па дарозе не раз бачыў, як чорныя самалёты з фашысцкай свастыкай скідвалі бомбы на бежанцаў, на навакольныя вёскі. Хутчэй бы атрымаць вінтоўку, уліцца ў рады воінаў, каб знішчыць забойцаў.

Але такая справа для Івана Паўлавіча выпала толькі глыбокай восенню 1941 года. Быў у Івана Грыня такі момант, калі жыццё вісела на валаску… Ішоў ён па снезе і наступіў на скакучую міну, якая падскочыла вышэй галавы і разарвалася. Цяжка растлумачыць, як застаўся чалавек жывы… Лёс…

Ні днём, ні ноччу салдаты не ведалі адпачынку. Вызвалілі горад Бранск, а далей пайшла родная Беларусь. Добруш, Рэчыца, Калінкавічы, а потым украінскія гарады Оўруч, Сарны, Ковель і першы польскі горад Хэлм. Некалькі разоў быў ранены, але не прасіўся юнак у шпіталь. Адляжаўся у санітарнай часці – і зноў на пярэдні край, у бой…

У 1944 годзе Івана Паўлавіча прынялі ў рады партыі.

Пайшла польская зямля. Руіны і руіны…

Баі на Вісле. Невялікі плацдарм ля Казімежа. Немцы вось-вось гатовы былі спіхнуць пехацінцаў у раку. Але зрабілі сваю справу сапёры. Яны густа расставілі міны, крок – і фашысту смерць… У абароне стаялі паўгода – а пасля пайшлі ў наступленне. І на гэты раз шмат было працы ў сапёраў, яны не толькі знялі свае міны, але зрабілі праходы ў нейтральнай паласе. І так да самага Берліна, а пасля да Эльбы.

Грудзі воіна ўпрыгожвалі два ордэны Чырвонай Зоркі, два ордэны Айчыннай вайны ІІ ступені, ордэн Славы ІІІ ступені, дванадцаць медалёў.

Паліна МАНТУШ,

вучаніца 11-га класа.

Фота Наталіі Анатольеўны ЮШКЕВІЧ.

Навагрудскі раён

Пятрэвіцкая школа.