Штогод 8 верасня адзначаецца Міжнародны дзень пісьменнасці, заснаваны 26 кастрычніка 1966 года на ХІV Генеральнай Канферэнцыі ЮНЕСКА. Галоўнай мэтай свята з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадства да праблем пісьменнасці ў кантэксце чалавечай годнасці і правоў чалавека, а таксама з мэтай актывізацыі намаганняў для развіцця ўстойлівасці грамадства праз пісьменнасць.

08.09.2022

xЗа больш чым 50 гадоў у справе ліквідацыі непісьменнасці зроблена дастаткова шмат: скарацілася з 25 % да 10 % колькасць маладых людзей ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў, якія не ўмеюць чытаць, пісаць і лічыць. Тым не менш, амаль 750 млн дарослых сёння застаюцца непісьменнымі. Напрыклад, у такіх краінах, як Нігер, Паўднёвы Судан, Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка, Чад узровень пісьменнасці моладзі складае 40 % і менш. Міжнародная арганізацыя ЮНЕСКА ставіць за мэту да 2030 года поўнасцю ліквідаваць непісьменнасць сярод моладзі і сярод большай часткі дарослых людзей.

Міжнародны дзень пісьменнасці кожны год прысвячаецца пэўнай тэме. Сёлета гэта «Пісьменнасць і шматмоўе». Працэсы глабалізацыі і звязаная з імі інфарматызацыя адукацыі кідаюць новы выклік свету. Заахвочванне моўнай разнастайнасці ў адукацыі і ў галіне распаўсюджання пісьменнасці мае вырашальнае значэнне для дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Мова адыгрывае важную ролю ў жыцці чалавека не толькі таму, што ўжываецца як сродак зносін, адукацыі, сацыяльнай інтэграцыі і развіцця, але і як скарбніца захавання чалавечай асабістасці, генетычнай памяці. Нягледзячы на гэта, ва ўмовах глабалізацыі многія мовы свету вельмі хутка знікаюць. З мэтай захавання моўнай разнастайнасці Арганізацыя Аб’яднаных Нацый аб’явіла 2019 год Годам моў карэнных народаў. Таксама сёлета адзначаецца 25-годдзе Саламанкскай дэкларацыі людзей з асобымі патрэбамі. У гэтым кантэксце тэма Міжнароднага дня пісьменнасці – 2019 становіцца невыпадковай.

Наша краіна займае адно з першых месцаў у свеце па распаўсюджванні пісьменнасці. Беларуская адукацыя мае высокія стандарты. Нездарма тысячы замежных грамадзян штогод прыязджаюць да нас па выдатную адукацыю.

https://adu.by/ru/homepage/novosti/prazdniki-i-znamenatelnye-daty/3028-8-verasnya-va-sim-svetse-adznachats-dzen-pismennastsi.html