Першавераснёўская раніца пачынаецца з самых пяшчотных эмоцый, самых шчырых бацькоўскіх і дзіцячых хваляванняў. Як жа хочацца непаўторнасць гэтага «дарослага» моманту адчуць і зафіксаваць у памяці. А яшчэ 1 верасня кветкавае – водар гладыёлусаў, хрызантэм, астраў запаланіў наваколле.

01.09.2022

Звініць залівісты званок. Усе за парты, першы ўрок пачынаецца!
Традыцыйна ў школах праходзяць тэматычныя ўрокі. Сёлетні прысвечаны Году гістарычнай памяці. Яго назва – «Гістарычная памяць – дарога ў будучыню!».

Але гэты год вызначае штосьці асаблівае. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень ведаў сустрэўся са студэнтамі ВНУ і навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Адкрыты ўрок «Гістарычная памяць – дарога ў будучыню» Кіраўнік дзяржавы правёў у Палацы Незалежнасці.