Актыў ІБЦ прыняў удзел у абласным чэленджы «Аб татах з любоўю» (ролік размешчаны YouTube Беларускай газеты для дзяцей і падлеткаў www.zorika.by)

20.10.2022
21 кастрычніка ў Беларусі ўпершыню адзначаць Дзень бацькі. Першы раз сёлета ў краіне праводзіцца і Тыдзень бацькоўскай любові. Пачаўся ён у Дзень маці, 14 кастрычніка, а скончыцца 21 кастрычніка, у Дзень бацькі. У гэты час праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных сямейным каштоўнасцям і традыцыям. Ініцыятыва аб заснаванні Дня бацькі прагучала падчас звароту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу 28 студзеня 2022 года. У выніку Указам Прэзідэнта ад 9 чэрвеня 2022 года было ўсталявана новае свята — Дзень бацькі. Дата 21 кастрычніка ўзнікла невыпадкова. 14 кастрычніка адзначаецца Дзень маці. З'явілася ідэя з 14 да 21 кастрычніка арганізаваць «бацькоўскі тыдзень». Гэтымі днямі праводзяцца розныя мерапрыемствы, прысвечаныя сям'і, мацярынству і бацькоўству, дабрачынныя акцыі для дзяцей.