Беларускія пісьменнікі, дзеячы мастацтва – юбіляры 2022 года. “…Прайсці праз вернасць”

15.09.2022
Да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка (сапр. Скурко Яўген Іванавіч; 1912–1995), паэта, перакладчыка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко) нарадзіўся 17 верасня 1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Закончыў пачатковую польскую школу, вучыўся ў Вілейскай рускай і ў Радашковіцкай беларускай гімназіях, з апошняй быў выключаны за ўдзел у школьнай забастоўцы. Потым вучыўся ў віленскіх беларускай, рускай гімназіях. У 1927 г. уступіў у камсамол і пачаў актыўна ўдзельнічаць у заходнебеларускім падпольным руху. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі (1932 – 1933), вёў рэвалюцыйную дзейнасць на Віленшчыне і Навагрудчыне. З мая 1933 да мая 1934 г. і з верасня да снежня 1934 г. сядзеў у віленскай турме “Лукішкі”. Працаваў у легальным і падпольным камуністычным друку. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР быў супрацоўнікам абласной газеты “Вілейская праўда” (1939 – 1940). У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у газеце “За Савецкую Беларусь” (Бранскі фронт), у агітплакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну”. У 1945 – 1948 гг. – літаратурны рэдактар часопіса “Вожык”, у 1948 – 1966 гг. – галоўны рэдактар часопіса “Полымя”, з 1966 г. першы сакратар, а ў 1971 – 1990 гг. – старшыня праўлення СП БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1969 – 1989) і БССР (1947 – 1971), сакратар праўлення СП СССР (з 1966), член Савецкага камітэта абароны міру, старшыня Беларускага рэспубліканскага камітэта савецка-польскай дружбы (1958 –1991), таварыства “Беларусь – Польшча” (1991 – 1995). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР VI – VII скліканняў. Акадэмік АН БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1940 г.

Установа "Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва"

Прапануем вашай увазе віртуальную выставу “…Прайсці праз вернасць”, на якую мы адабралі дакументы, якія прадстаўляюць Максіма Танка як сына сваёй бацькаўшчыны, паэта высокага кахання і вернага мужа, як чалавека, што разумеў сваё значэнне ў літаратуры, але быў разам з тым сціплым і простым.

http://bdamlm.by/gallery/praysci-praz-vernasc-virtualnaya-vystava-da-110-goddzya-narodnaga-paeta-belarusi-maksima