Беларускія пісьменнікі, дзеячы мастацтва – юбіляры 2022 года. Паэту-песенніку Леаніду Дранько-Майсюку - 65!

10.10.2022
Паэту-песенніку Леаніду Дранько-Майсюку 10 кастрычніка 2022 года споўнілася 65 гадоў з дня нараджэння. Ён адзін з папулярных і арыгінальных сучасных беларускіх паэтаў. У гонар яго юбілею для навучэнцаў школы праведзена мерапрыемства з праслухоўваннем песень на вершы паэта. Некаторыя з песень, у тым ліку, і "Польку беларускую" чытачы чулі і нават падпявалі.

Леанід Дранько- Майсюк з'яўляецца аўтарам 16 кніг, у тым ліку, зборнікаў паэзіі « Вандроўнік » (1983), «Над пляцам » (1986), «Тут» (у зборнік увайшлі вершы, паэмы, эсэ, 1990), «Проза радости» ( пераклад з беларускай ; М.: «Советский писатель»,1991), « Пра тое, як я…» (13 несур'ёзных апавяданняў, 1992), « Акропаль » ( паэзія, эсэ, 1994), « Стомленасць Парыжам » ( вершы і эсэ, 1995), « Гаспода » ( выбранае « Залатая серыя » « Паэзія XX стагоддзя », 1998), «Места і свет» ( вершы, 2000), « Паэтаграфічны раман » ( вершы, проза, 2002), « Вершы. Каханне. Проза» ( выбранае, 2003), «Белая вежа» (разам з Юрыем Кабанковым ; вершы, лісты ; Уладзівасток, 2004), « Цацачная крама » ( кніжка для вялікіх і малых, 2008), « Анёлак і я» ( апавяданне, 2009), « Кніга для спадарыні Эл» (проза, вершы, п'еса, 2012), "...Натуральны, як лінія небасхілу " ( архіўная аповесць пра Максіма Танка, Мінск, " Кнігазбор ", 2017 ). Леанід Дранько- Майсюк в ыступае як празаік. Асобныя вершы Л. Дранько- Майсюка пакладзены на музыку.