Запрашаем у госці да кніжак! Разам з мамай, разам з татам! Прыходзьце! Будзем рады! Мы для ўсіх сваіх сяброў адчыняем шырэй дзверы!У дні восеньскіх школьных канікулаў, у бібліятэцы пройдуць пазнавальныя мерапрыемствы для чытачоў. Любое наша мерапрыемства нацэлена не толькі на тое, каб пацешыць, але і на тое, каб даць магчымасць даведацца нешта новае, нечаму навучыцца, здабыць новых знаёмых і сяброў.

31.10.2022
• 1 лістапада будзе арганізавана выстава "Вакацыі з кніжкай". На якой прадстаўлены не толькі мастацкія творы, але і навучальная літаратура па школьнай праграме; • 2 лістапада пройдзе інфармацыйная гадзіна «Дзіцячая прэса на ўсе інтарэсы». Дзеці пазнаёміліся з новымі часопісамі: “3/9 царство”- гульнявы літаратурны часопіс для развіцця. Займальнае падарожжа па казачных сцежках Трыдзявятага царства ў кампаніі смелых і знаходлівых герояў! Лабірынты Кашчэя, загадкі Бабы Ягі, дзівосныя задачкі Васілісы Прамудрай, коміксы і галаваломкі; “Дюймовочка” - развівальны часопіс з размалёўкамі, лабірынтамі, заданнямі на развіццё ўяўлення, логікі, памяці, мыслення. Кожны выпуск парадуе дзяўчынак і хлопчыкаў прыгожымі малюнкамі, дапаможа развіць навыкі малявання і вывучыць англійскую мову; “Качели” - артыкулы, рэпартажы, конкурсы на цікавыя тэмы. Асноўныя рубрыкі: “Ищем формулу здоровья”, “Книгочей”, клуб юных эколагаў “Лисички”, клуб аматараў жывёл “Четыре лапы и хвост”, “Мир увлечений”, “Наша школьная страна”, “Зрительный зал”, “Ау, таланты!”, “Эрудит”, “Семь нот”, “О спорт, ты мир!”, “Диво белорусское”; “Незнайка” - маляўнічы, яркі, напоўнены разнастайнай інфармацыяй часопіс. Сканворды, крыжаванкі, загадкі, размалёўкі, лабірынты. Займальныя гульні і творчасць у вольны час, фантастычныя сюжэты і рэальныя факты ў коміксах. Конкурсы з каштоўнымі і карыснымі прызамі; “Рюкзачок” - пазнавальна-гульнявы часопіс. Займальна расказвае пра жыццё равеснікаў, загадкі прыроды, дасягненні навукі і тэхнікі, шэдэўры мастацтва. Пазнавальныя матэрыялы па школьнай праграме, вершы і казкі, вырабы, выяўленчая студыя, конкурсы, урокі англійскай мовы. З чытачамі будзе праведзена віктарына "Адгадай часопіс па малюнку", а таксама быў разгаданы крыжаванка "Казачныя героі". • На 4 лістапада запланаваны літаратурны баль “Восеньскі калейдаскоп”. Чытачы пазнаёмяцца з аўтарамі, якія пісалі вершы пра восень: А.С. Пушкін, Н.А. Някрасаў, А.А. Фет, пачытаюць іх вершы. Да літаратурнага балю дзяўчынкі сваімі рукамі вырабяць вееры - аксэсуар часоў, у якім, жылі і тварылі аўтары гэтых выдатных вершаў і даведаюцца, як з дапамогай веера можна "пагаварыць": перадаць як эмоцыі, так і паведаміць дакладную інфармацыю. • 5 лістапада – будуць падведзены вынікі за канікулярны тыдзень, дзе вызначацца і будуць ўзнагароджаны пераможцы і актыўныя ўдзельнікі бібліятэчных мерапрыемстваў.