Верамейчык Уладзімір (1937, Брагінскі р-н. - 1999), паэт, публіцыст – 85 гадоў з дня нараджэння

01.11.2022
Уладзімір Міхайлавіч нарадзіўся ў в. Петрыцкае Брагінскага раёна. Скончыў у 1955 годдзе Рэчыцкае педвучылішча. З 1966 года працаваў дырэктарам Ведрыцкай сярэдняй школы Рэчыцкага раёна. Друкуецца з 1955 года. Выдаў зборнікі вершаў «Прыпяць» (1973), «Яснасць» (1978), «Люблю» (1981), «Клянуся Прыпяццю» (1988), «Ліхаўня» (1997); аўтар паэм «Родны дом» (1961), «Выклікаю вясну Перамогі» (1975), «Педвучылішча» (1979), «НашаЧырвонка» (1981). Уладзімір Міхайлавіч — таленавіты лірык, які нават на фоне традыцыйнай маляўнічай беларускай паэзіі вылучаецца сваёй апантанасцю, захопленасцю красой роднага краю. Усё ягонае жыццё непарыўна звязана з Радзімай, маленькай і вялікай.