Да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа "Мілыя вобразы роднага Коласа". З імем нашага класіка напрамую звязана лёсавызначальная сутнасць беларускай літаратуры, яе эпахальныя дасягненні, яе імклівы эстэтычны і гістарычны рост і росквіт. Якуб Колас - паэт, празаік, драматург, крытык, дзіцячы пісьменнік.

03.11.2022
Сюжэтны, рэалістычна-канкрэтны Колас стаў аўтарам паэмы-эпапеі "Новая зямля", адным з заснавальнікаў беларускай нацыянальнай прозы. Ён выдатны майстар апавядання, аўтар аповесцей «На прасторах жыцця», «Дрыгва». Прыкладам па-сапраўднаму эпічнага твора з'яўляецца яго трылогія «На ростанях». Чытачам прапануюцца і ўспаміны родных і блізкіх, паплечнікаў і сяброў, вучняў і землякоў Песняра.