Інфармацыйная гадзіна «Дзіцячая прэса на ўсе інтарэсы»

02.11.2022
Бібліятэкар прадставіла дзіцячыя перыядычныя выданні, якія ёсць у бібліятэцы і іх тэматычную накіраванасць. Удзельнікі падбіралі словы-асацыяцыі да слова часопіс, удзельнічалі ў аўкцыёне адказаў "Якім можа быць часопіс". Акрамя пазнавальнага матэрыялу ў дзіцячых часопісах юныя чытачы змаглі знайсці размалёўкі, гульні, коміксы, рэбусы, крыжаванкі, настольныя гульні. З чытачамі праведзена віктарына "Адгадай часопіс па малюнку", а таксама была разгадана крыжаванка "Казачныя героі"