Для бібліятэк канікулы – гэта ўнікальная магчымасць стварэння для дзяцей, адрозных ад школьнай, прасторы творчасці і зносін на аснове кнігі. Гэта магчымасць прыцягнення дзяцей да чытання, прыцягнення новых чытачоў у бібліятэкі. Сучасная бібліятэка павінна стаць месцам, дзе дзеці і падлеткі могуць з карысцю правесці вольны час, якога асаблівага шмат у час канікулаў.

31.10.2022
Асноўнымі задачамі з'яўляюцца: • cтварэнне і паляпшэнне ўмоў для арганізацыі вольнага часу дзяцей у бібліятэцы; • прадастаўленне чытачам шырокага выбару літаратуры для чытання, • стымуляванне чытацкай дзейнасці, актывізацыя новых груп чытачоў; • стварэнне ўмоў чытачу-школьніку ў замацаванні і працягу адукацыі і самаадукацыі ў перыяд школьных канікулаў; • арганізацыя чытання дзяцей праз творчасць, гульню; • стымуляванне чытання дзяцей у канікулярны час; • дапамога дзецям правільна выкарыстоўваць вольны час; • прадастаўленне дзецям магчымасці праводзіць свой вольны час цікава, пазнавальна, з улікам іх патрэб і на сучасным узроўні