Фонд бібліятэкі папоўнілі навукова-папулярныя выданні серыі “Я горжусь! / Я ганаруся!»

08.12.2022
Тэкставы і ілюстрацыйны матэрыялы падабраны ў адпаведнасці з узроставымі асаблівасцямі вучняў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Ва ўсіх кнігах размешчаны QR-коды з выхадам на аўдыёверсіі тэкстаў, дзякуючы чаму можна адначасова слухаць тэкст і сачыць вачыма за радкамі кнігі. Змест кніг накіраваны на фарміраванне гістарычнай памяці, павагі да сваёй Айчыны, народа, мовы, беларускай культуры, нацыянальных традыцый і звычаяў.