Набліжаюцца вясновыя канікулы, а разам з імі і традыцыйны Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі “Чытайце, чытайце, старонкі гартайце”. Стартуе яна 27 сакавіка, і ўжо 1 красавіка на цырымоніі закрыцця тыдня адбудзецца падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў. На працягу ўсяго тыдня ў бібліятэцы пройдуць штодзённыя мерапрыемствы, якія, несумненна, падораць юным чытачам усмешкі і добры настрой.

02.03.2023