Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» выпусціла масава­-палітычнае выданне «Радзіма мая Беларусь: ведай, помні, шануй», прымеркаванае да Года міру і стварэння ў Беларусі

14.03.2023
Любіць радзіму — значыць шанаваць вытокі Айчыны, шанаваць гістарычную памяць. Даволі часта — самую балючую памяць… Вытокі Беларусі — гэта, у першую чаргу, высокі маральны, духоўны, асветніцкі стрыжань нашых прашчураў. Прыгожыя, дужыя, майстры, якіх пашукаць ва ўсім свеце, нашы папярэднікі годна вытрымлівалі варожую навалу. І гэтак жа годна, у суладдзі з суседзямі, будавалі мірнае жыццё. Не ўмеючы нізка кланяцца, хітраваць, беларусы багацці свае здабывалі працай. Працавітасць і была асновай маральнасці, духоўнасці, асновай дзеяздольнага святла чалавека ў барацьбе з цемрай і забабонамі. Які б націск ні адчувалі нашы прадзеды, яны рупліва імкнуліся да асветы.